Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

29 снежня 2021 года

Навагоднія падарункі ад «Беларускага фонду міру» прыйшліся даспадобы шматдзетнай сям'і з Бешанковіч

У сям'і Шчука з г. п. Бешанковічы падрастаюць чацвёра дзяцей: 13-гадовы Аляксандр, 8-гадовы Аляксей, 3-гадовая Насця і гадавалы Максім. У рамках акцыі "Нашы дзеці" напярэдадні Новага года шматдзетную сям'ю наведаў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру", старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў. Генадзь Міхайлавіч павіншаваў Шчука з надыходзячымі святамі і перадаў дзецям ад фонду міра навагоднія падарункі.

Прысмакі да Новага года чакае кожнае дзіця. Падарыць свята дзецям у сілах кожнага з нас. Марафон добрых спраў працягваецца. Падключайцеся да акцыі і вы.
Вярнуцца