Навіны раёна
28 ліпеня 2023 года
Новая сучасная дзіцячая пляцоўка будзе ўстаноўлена ў Бешанковічах у рамках падрыхтоўкі да "Дажынак — 2024"
Пра гэта рэдакцыі расказала кіраўнік раёна Галіна Унуковіч.
«Дзе размесціцца пляцоўка? Ёсць некалькі варыянтаў, - кажа Галіна Уладзіміраўна. -Разглядаюцца і цэнтральны парк, і тэрыторыя паблізу другой школы, іншыя месцы. Думаю, правільней за ўсё, спытаць у саміх жыхароў райцэнтра, дзе б яны хацелі бачыць дзіцячую пляцоўку. Галоўнае, каб яе месцазнаходжанне было зручным для ўсіх».