Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

31 студзеня 2023 года

Новы, другі па ліку, 40-кватэрны электродам адкрылі ў Бешанковічах

Будучыя жыхары дома, які размясціўся ў мікрараёне вуліцы Маладзёжнай, з нецярпеннем чакалі гэтага моманту амаль год. І вось сёння яны атрымалі ключы ад сваіх новенькіх кватэр!

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця дома прыняў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны адзначыў:
"Выдатная фраза, сказаная Кіраўніком нашай дзяржавы, - "Моцная краіна - гэта моцныя рэгіёны". Сённяшняе мерапрыемства - чарговае таму пацвярджэнне».

Словы падзякі ў гэты дзень гучалі ў адрас будаўнікоў, якія вызначыліся пры выкананні работ.

Сімвалічны ключ будаўнікі перадалі камунальнай службе, на плечы якой зараз кладзецца абслугоўванне дома.

Ва ўрачыстай абстаноўцы навасельцам уручаны ключы ад кватэр і пасведчанні на права засялення ў арэнднае жыллё.
Вярнуцца