Навіны раёна
8 чэрвеня 2020 года
Новыя формы работы РАНС у дзеянні
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах МНС правяло прафілактычную акцыю «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваную да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.
Вярнуцца
Як вядома, дзеці цалкам паўтараюць дзеянні і ўчынкі бацькоў, таму бяспечныя паводзіны хлопчыкаў і дзяўчынак залежаць у першую чаргу ад свядомасці бацькоў. Каб ва ўмовах склалаўшагася эпідэміялагічнага становішча дастукацца да большай колькасці бацькоў, выратавальнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях задзейнічалі школьны аўтобус, на які размясцілі сацыяльную рэкламу МНС «Не пакідайце дзяцей адных". У адзін з дзён, суправаджаючы аўтобус, пажарныя гутарылі з бацькамі, якія сустракалі сваіх дзяцей са школы, тлумачылі правілы бяспечных паводзін, распавядалі выпадкі траўміравання і гібелі дзяцей на пажарах і ўручалі пазнавальныя буклеты.