Навіны раёна
28 кастрычніка 2022 года
Падчас пасяджэння райвыканкама землякі прымалі віншаванні!!!
Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую плённую дзейнасць па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, вялікі асабісты ўклад у яе падрыхтоўку да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна ўзнагароджаны пенсіянер, падпалкоўнік у адстаўцы Яўген Іванавіч Вербалоз.
На заслужаны адпачынак праводзілі начальніка АДАІ РАУС А. В. Івашнёва. За добрасумленную працу, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў і забеспячэнне дарожнай бяспекі на тэрыторыі раёна Аляксей Васільевіч удастоены Ганаровай граматы, якую ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла старшыня райвыканкама Г. У. Унуковіч.
Старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС А. Р. Новік уручыў калегу значок і ветэранскае пасведчанне.
Віншуем нашых землякоў!!! Жадаем здароўя, бадзёрасці духу, даўгалецця і ўсяго самага найлепшага!!!