Навіны раёна
29 чэрвеня 2023 года
Падрыхтоўка да «Дажынак - 2024» - тэма штаба з удзелам кіраўніцтва службаў ЖКГ вобласці
Аб тым, якія работы будуць весціся ў Бешанковічах у рамках падрыхтоўкі да "Дажынак - 2024" па лініі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сёння ішла размова на штабе з удзелам кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама, УП "Віцебскжылжылпраект" і УКВП "Віцебскае ГЖКГ".
Абмяркоўваліся пытанні капітальнага і бягучага рамонту жылфонду, аб'ектаў добраўпарадкавання і вулічна-дарожнай сеткі. Асаблівая ўвага - цэнтральнаму парку гарпасёлка, які, як мяркуецца, будзе эпіцэнтрам святкавання абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі.