Навіны раёна
21 снежня 2023 года
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана паміж Бешанковіцкім і Пскоўскім раёнамі
Кіраўнік раёна
Галіна Унуковіч учора прыняла ўдзел у Дні Пскоўскай вобласці на Міжнароднай
выставе-форуме «Расія» у Маскве.
У рамках мерапрыемства адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж нашым раёнам і Пскоўскі раёнам Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Вярнуцца
У рамках мерапрыемства адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж нашым раёнам і Пскоўскі раёнам Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Падпісваючы
дакумент, Галіна Унуковіч і Кіраўнік Пскоўскага раёна Наталля Фёдарава
адзначылі, што тым самым нашы рэгіёны працягнуць паслядоўна нарошчваць
супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, спартыўнай, адукацыйнай і
турыстычнай сферах.
«Хочацца, каб
рэгіянальныя сувязі мацнелі, а наша ўзаемадзеянне станавілася ўсё лепшым і
лепшым. Для нас усіх гэта вельмі важна. Расія і Беларусь не толькі захоўваюць,
але і памнажаюць слаўныя традыцыі моцнага сяброўства і ўзаемавыручкі. Упэўнена,
што супрацоўніцтва будзе і надалей развівацца па ўсіх ключавых кірунках», —
адзначыла Галіна Унуковіч і дадала, што асабліва ганарова падпісваць гэта
пагадненне на міжнароднай выставе-форуме «Расiя», якая прысвечана яркім
дасягненням дружалюбнай нам краіны.
Міжнародная
выстава-форум «Расія» арганізавана па рашэнні Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Грандыёзная падзея, якая разгарнулася на плошчах Выставы дасягненняў народнай
гаспадаркі ў Маскве, прадстаўляе ўсе 89 рэгіёнаў краіны, а таксама федэральныя
Міністэрствы і буйныя карпарацыі. Выстава працягне працу да 12 красавіка.
Пскоўская вобласць
прадстаўлена на маштабным мерапрыемстве стэндам у павільёне № 75. Урачыстае
адкрыццё Дня рэгіёну на выставе-форуме «Расія» адбылося з удзелам Губернатара
Пскоўскай вобласці Міхаіла Ведзернікава.
«Зара»