Навіны раёна
30 студзеня 2024 года
Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч правёў у Бешанковічах «прамую тэлефонную лінію» і прыём грамадзян
Паляпшэнне жыллёвых умоў і капітальныя рамонты шматкватэрных дамоў — асноўныя пытанні, з якімі жыхары раёна звярнуліся да памочніка прэзідэнта — інспектара па Віцебскай вобласці Сяргея Ляўковіча.
Сяргей Віктаравіч дэталёва разбіраўся ў кожнай сітуацыі, падрабязна вывучаў прадстаўленыя дакументы, уважліва выслухоўваў заяўнікоў і службовых асоб, у чыю кампетэнцыю ўваходзілі ўзнятыя пытанні. Кожны атрымаў аргументаваны адказ, тыя пытанні, якія патрабуюць дадатковага разгляду, узяты на кантроль.
«Не сказаць, што праблемы жыхароў Бешанковіцкага раёна з'яўляюцца новымі для нас, - падкрэсліў пазней у гутарцы з журналістамі Сяргей Віктаравіч. - Бо праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі актуальныя не толькі для дадзенага рэгіёну. На жаль, мы не можам сёння ў рамках аднаго прыёму прымаць рашэнні аб тым, што заўтра пачнецца капітальны рамонт, ёсць пэўныя правілы працы мясцовых органаў улады ў гэтым напрамку, многае залежыць ад магчымасцяў фінансавання. Але маё галоўнае патрабаванне да кіраўніцтва выканкамаў - даваць людзям узважанае і зразумелае абяцанне.»
У рамках візіту ў раён памочнік Прэзідэнта таксама наведае сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Азнаёміцца з вопытам работы фермерскіх гаспадарак, якія на прыкладзе Бешанковіцкага раёна паказваюць добрыя вынікі.
«На мой погляд, фермерская гаспадарка - адзін з такіх кірункаў, якія павінны развівацца не толькі ў Бешанковіцкім раёне, але і на тэрыторыі ўсёй вобласці, — падкрэсліў Сяргей Віктаравіч. - Ёсць усе доказы таго, што на віцебскай зямлі можна атрымліваць годны ўраджай і пры гэтым нядрэнна зарабляць».