Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

6 чэрвеня 2023 года

"Пашавы - перыяд самых высокіх надояў", - распавядаюць аграрыі Бешанковіцкага раёна

У гаспадарках раёна на ўсю моц ідзе пашавы перыяд утрымання жывёлы. Ад сонца і свежай травы атрымліваюць асалоду і свіцінскія кароўкі. У СУП "Свіціна-ВМК" сфарміраваны тры статкі агульнай колькасцю 680 кароў.

Дойны статак, які налічвае 174 каровы, выпасаецца ва ўрочышчы Машкі, дзе нам і ўдалося пабываць. Абслугоўваюць жывёл чатыры даяркі (адна з іх - падменная) і чатыры пастухі. Працаўнікі гаспадаркі да выканання сваіх абавязкаў адносяцца добрасумленна, што дазваляе свіцінцам плюсаваць па вытворчасці малака ў летні перыяд. За дзень тут атрымліваюць у сярэднім 1 т 800 кг малочнай прадукцыі, што на 400 літраў больш у параўнанні з перыядам зімова-стойлавага ўтрымання.

«Пашавы перыяд забяспечвае малочную жывёлагадоўлю высокімі ўдоямі, прычым выдаткі на вытворчасць прадукцыі нашмат ніжэй, чым падчас стойлавага перыяду, ды і якасць малака ўлетку нашмат падвышаецца, – адзначае брыгадзір жывёлагадоўчай фермы «Вярхоўе» Мікалай Дарожка. – Пры эфектыўным выкарыстанні пашы, правільнай арганізацыі працы і захаванні тэхналогіі малочныя ручайкі могуць стаць рэкамі. На гэта і накіраваны нашы жывёлаводы».

Асабліва адзначае Мікалай Уладзіміравіч стабільны калектыў скотнікаў-пастухоў. Усяго іх на гэтым участку чатыры. Нам удалося заспець за працай Дзмітрыя Дразда і Аляксандра Шчука. Ад сваіх падапечных яны не адыходзілі ні на крок.

Аб умовах працы клапоціцца кіраўніцтва гаспадаркі. Жывёлаводы забяспечаны спецвопраткай, гарачай ежай са сталовай. Нядрэнны графік, ды і заробак стабільны.
Вярнуцца