Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 кастрычніка 2023 года

Паважаныя настаўнікі, работнікі адукацыі і ветэраны педагагічнай працы!


Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка!

У кожнага з нас у жыцці ёсць свой настаўнік з вялікай літары — той, хто мудрасцю, душэўнай шчодрасцю, глыбокімі ведамі дапамог спазнаць свой унутраны свет, зрабіў яго багацейшым, навучыў будаваць будучыню. Менавіта ад настаўніка, яго прафесійных і чалавечых якасцяў у многім залежыць лёс вучняў, заўтрашні дзень краіны.
Адданасць прафесіі, добрасумленнае стаўленне да справы — тыя якасці, якія дазваляюць вам, паважаныя педагогі, выхоўваць клапатлівых, разумных, адказных людзей і забяспечваць высокую якасць адукацыі.
Дзякуем вам за карпатлівую працу, за педагагічнае майстэрства, веды, інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне. Жадаем новых творчых дасягненняў, невычэрпнай энергіі і натхнення, здароўя, удачы і павагі вашых вучняў!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў


Вярнуцца