Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

12 жніўня 2022 года

Паважаныя работнікі і ветэраны рэдакцыі раённай газеты "Зара"! Сёння ўсе віншаванні для вас!

Шаноўныя работнікі і ветэраны рэдакцыі раённай газеты «Зара»!
Прыміце шчырыя віншаванні з юбілеем раённай газеты!

Для чалавечага ўзросту 90 — вельмі шмат, гэта час жыццёвай сталасці, мудрасці, вопыту. А для друкаванага выдання — яшчэ адна перагорнутая старонка жыцця прыдзвінскага краю. Юбілей «Зары» — гэта гісторыя нашага раёна ў газетных радках і свята не толькі калектыву газеты, але і шматлікіх яе чытачоў. Газета не шукае секунднай славы, грунтуючыся на суб’ектыўных фактах, а аб’ектыўна расказвае пра жыццё раёна, узнімае праблемы, дорыць усмешкі і віншаванні, смуткуе і памятае, адным словам — жыве з усімі адным жыццём.

Газет многа, а раёнка — адна! Віншуем вас з юбілейнай датай! Жадаем моцнага здароўя, творчых поспехаў, новых праектаў, натхнення, цікавых сустрэч і артыкулаў! Няхай заўсёды будзе вострым журналісцкае пяро! Заставайцеся цікавым, мудрым і добразычлівым суразмоўцам для нашых землякоў — вашых чытачоў!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Вярнуцца