Навіны раёна
15 кастрычніка 2023 года
Паважаныя супрацоўнікі фармацэўтычнай галіны Бешанковіччыны!
Ад усёй душы прыміце віншаванні з
прафесійным святам! Вы працуеце дзеля захавання нашага здароўя і ў імя выратавання
жыццяў, таму ваша прафесія заўсёды ў пашане. Дзякуй за дзейсныя і бяспечныя
лекі, за тое, што ў аптэках можна купіць любыя прэпараты. Ваша праца — гэта не
проста дакладныя суадносіны інгрэдыентаў, а і ўважлівасць да землякоў, размовы,
парады…
Жадаем вам разумення калег, павагі
кіраўніцтва, удзячнасці кліентаў, падтрымкі сяброў, цяпла родных і кахання
самых блізкіх! Моцнага здароўя, сямейнай гармоніі, працвітання і ўдачы! Міру і
дабра вашаму дому!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў