Навіны раёна
Паважаныя супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ветэраны пажарнай службы Бешанковіччыны!
Паважаныя супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ветэраны пажарнай службы Бешанковіччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з 170-годдзем пажарнай службы Рэспублікі Беларусі! Гэта дата аб’ядноўвае людзей мужнай і высакароднай прафесі.
Дзень і ноч, у любое надвор’е, пры першым сігнале вы ўступіце ў бой з агнём. Мы ўпэўнены, жыхары рэгіёна цвёрда ведаюць, што ў любой небяспечнай сітуацыі могуць разлічваць на кожнага з вас. У гэта свята нельга не сказаць асаблівыя словы падзякі ветэранам. Ваш прыклад і традыцыі — гэта апора, на якой цвёрда стаіць сучасная пажарная служба.
Прыміце шчырыя словы падзякі за свой прафесіяналізм, дысцыпліну, адказнасць і самаадданасць. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і поспеху ў вашай высакароднай службе.
Галіна Унуковіч, старшыня выканаўчага камітэта раёна
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў