Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

3 верасня 2023 года

Паважаныя землякі! Віншуем усіх са святам — юбілейным, 30-м,  Днём беларускага пісьменства

Сёлета яно пройдзе на нашай славутай віцебскай зямлі — у гасцінным горадзе Гарадку. Свята, якое стала сапраўды народным, сімвалам умацавання духоўных каштоўнасцей, адзінства славян, якое вучыць нас шчыра любіць родны край, памятаць пра свае вытокі, паважаць продкаў.
Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы дабра, прыгажосці, справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай ведаў і мудрасці, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху.
Упэўнены, і сёлетнія вераснёўскія сустрэчы стануць добрай падставай для кожнага з удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства, каб лішні раз пераканацца, што беларусаў заўсёды аб’ядноўваюць адзіны лёс, родная мова і Бацькаўшчына. I гэту каштоўную спадчыну мы абавязаны зберагчы для сваіх дзяцей і ўнукаў.
Шчыра жадаем усім жыццёвай мудрасці, натхнення i плёну ў працы, дабрабыту, асабістага шчасця і мірнага неба.

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Генадзь Шведаў,  старшыня раённага Савета дэпутатаў
 
Вярнуцца