Навіны раёна
1 верасня 2023 года
Паважаныя жыхары Бешанковіччыны! Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
1 верасня прыносіць у жыццё кожнага з нас моцныя эмоцыі і самыя добрыя ўспаміны, вяртае з першым званком у класы і вучэбныя кабінеты прывычны рытм школьнага жыцця. Дарослым свята нагадвае пра школьныя і студэнцкія гады, шчаслівую пару дзяцінства і юнацтва. Для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршыняў ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.
Асаблівая ўвага сёння — першакласнікам, якія ўпершыню пераступілі школьны парог, зробяць першыя крокі па дарозе ведаў. Шчырыя словы падзякі — настаўнікам, у іх пачынаецца новы этап высакароднай і адказнай працы па выхаванні юнага пакалення. Бацькам — мудрасці і цярпення.
Жадаем усім здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах, поспехаў у вучобе і працы, дабрабыту і шчасця!
Галіна Унуковіч,
старшыня раённага выканаўчага камітэта