Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 чэрвеня 2021 года

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Міжнародным днём абароны дзяцей! Гэта свята нагадвае пра нашу сур’ёзную адказнасць за юнае пакаленне, пра тое, што самая шчаслівая пара ў іх жыцці павінна быць пад надзейнай абаронай. Дзеці — гэта будучыня, кожны з іх дорыць радасць, мае патрэбу ў любові, клопаце, разуменні і бацькоўскай ласцы. Нашы юныя жыхары годна прадстаўляюць родны раён на разнастайных спаборніцтвах, алімпіядах, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, дасягаюць высокіх вынікаў і ўзнагарод у вучобе, творчасці і спорце. Задача кожнай канкрэтнай сям’і, улады і ўсяго грамадства ў цэлым і далей
падтрымліваць гэта імкненне, развіваць таленты дзяцей, накіроўваць іх энергію ў патрэбнае рэчышча.

У гэты святочны дзень асаблівыя словы падзякі мы кажам бацькам, бабулям і дзядулям, педагогам і ўсім, хто ахінуў клопатам дзяцей з абмежаванымі магчымас-
цямі і прыёмных, шчодра дорыць ім сваю душэўную цеплыню.

Дарагія сябры, давайце берагчы бесклапотнае дзяцінства юных грамадзян нашай краіны і любіць іх, каб раслі моцнымі, шчырымі і шчаслівымі. Няхай у кожным доме гучыць дзіцячы смех і ззяюць усмешкі, здзяйсняюцца запаветныя мары. Моцнага ўсім здароўя, міру і дабрабыту!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Вярнуцца