Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

30 студзеня 2023 года

Першы этап акцыі «Бяспека ў кожны дом праходзіць у Бешанковічах

  У рамках першага этапа акцыі бешанковіцкія ратавальнікі сустрэліся з грамадзянамі на пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку аграгарадка Ула.

  Чалавечае жыццё - самае каштоўнае, што дала нам прырода. І вельмі сумна назіраць, як некаторыя грамадзяне ставяцца да яе зусім нядбайна. Каб нагадаць пра самыя важныя аспекты бяспекі, начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыл Мядзель разам з інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дар'яй Берасцень, прынялі ўдзел у пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку аграгарадка Ула.

  Пачалося выступленне з грозных лічбаў статыстыкі і прыкладаў пажараў, якія здарыліся ў раёне. Работнікі МНС давялі даныя па пажарах у раёне і вобласці, расказалі аб асноўных іх прычынах, нагадалі аб правілах бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання, аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару і аб правілах выкліку экстраных службаў. У завяршэнне мерапрыемства ўсе прысутныя прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Фактары бяспекі", дзякуючы якой успомнілі правілы пажарнай бяспекі, і змаглі прааналізаваць, на колькі стан іх домаўладанняў бяспечны.
Вярнуцца