Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

16 жніўня 2023 года

Першы ўрок 1 верасня ва ўсіх школах Беларусі пройдзе пад назвай "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння"

 
У 2023/2024 навучальным годзе духоўна-маральнае выхаванне вучняў застаецца адным з важных напрамкаў выхавання падрастаючага пакалення.
Як зазначыў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Віктаравіч Шыпуля, значнае месца будзе адведзена падрыхтоўцы святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асаблівую ўвагу ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі нададуць арганізацыі пазаўрочных мерапрыемстваў, прысвечаных подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, правядзенню ўрокаў Памяці з выкарыстаннем інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь аб расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У Бешанковіцкім раёне ў шасці ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 1 верасня за парты сядуць каля 1300 дзяцей, 144 з іх - першакласнікі.
По материалам газеты "Зара"
 
Вярнуцца