Навіны раёна
1 лістапада 2021 года
Першыя навабранцы з Бешанковіцкага раёна адправіліся да месца службы
Першыя
навабранцы з Бешанковіцкага раёна адправіліся да месца службы
У Беларусі пачалася адпраўка грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл.
26
кастрычніка з райваенкамата на абласны прызыўны пункт адправіліся і першыя
навабранцы з Бешанковіцкага раёна.
Мацвей
Герцык з вёскі Двор Нізгалава і Расціслаў Баталка з
Бешанковіч папярэдне ўжо ведалі, што будуць служыць у віцебскай 103-й мабільнай брыгадзе. Настрой у маладых людзей быў бадзёры. Калі і закраўся ў сэрца сум, то толькі ад расстання з роднымі і блізкімі людзьмі.
—
Да войска, — расказваў Мацвей, — я скончыў Віцебскі дзяржаўны
прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці, атрымаў сярэдне-спецыяльную
адукацыю, прафесію тэхніка абутковай вытворчасці. Чатыры месяцы адпрацаваў на
«Белвесте». Да тэрміновай службы рыхтаваўся, самастойна адвучыўся ў ДТСААФ,
атрымаў правы кіроўцы, бо планую застацца ў войску па кантракце.
Расціслаў
Баталка далёка пакуль не загадвае. У войска, кажа, пайшоў па абавязку сумлення.
Згодна з Канстытуцыяй абарона краіны - гэта святы абавязак грамадзяніна.
«Надыйшоў і мой час служыць, атрымаць ваенную спецыяльнасць, — кажа Расціслаў.
- Лепш зрабіць гэта цяпер, чым потым». Выпускнік Віцебскага дзяржаўнага
тэхнічнага каледжа, ён атрымаў прафесію электразваршчыка, паўгода працаваў на
Віцебскім заводзе трактарных запасных частак.
«Армія
- важная школа жыцця. Яна гартуе характар, сілу волі, робіць з маладых людзей
мужчын, абаронцаў сваёй Радзімы, сям'і. Служба ў ёй заўсёды была сапраўднай
мужчынскай справай, — падкрэсліў, даючы запавет на дарогу
прызыўнікам, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» П. У.
Паўлоўскі. - Любы мужчына абавязкова павінен прайсці гэтую школу. Патрыётамі не
нараджаюцца, патрыётамі становяцца. З сённяшняга дня вы таксама ўліліся ў
вайсковы строй Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, сталі абаронцамі
Айчыны не на словах, а на справе. Нічога страшнага ў вайсковай службе няма.
Рабіце, як загадвае сэрца, па-чэснаму, па справядлівасці, і служба ў войску
стане адным з лепшых перыядаў у вашым жыцці, навучыць не толькі патрыятызму,
але і дысцыпліне, уменню прымаць рашэнні ў надзвычайных сітуацыях, дасць
пасталець, умацаваць сваё здароўе, стаць сапраўднымі мужчынамі. А новыя веды,
без сумнення, спатрэбяцца ў будучыні, стануць апорай у далейшым жыцці». Служба
ў падраздзяленні Сіл спецыяльных аперацый не лёгкая, але цікавая.
Пётр
Уладзіміравіч пажадаў хлопцам, каб яна была яшчэ і спакойнай. Каб праз належны
тэрмін сённяшнія навабранцы вярнуліся ў бацькоўскія дамы ўздужалымі і
памужнелымі, а іх родным і блізкім - моцнага здароўя і цярпення.
Паводле
інфармацыі ваеннага камісара Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў А. М. Савіча,
у сёлетнюю прызыўную кампанію з нашага раёна плануецца адправіць у войскі 16
чалавек, 3 з іх будуць праходзіць службу ў рэзерве. Усяго на ўкамплектаванне
Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь у
кастрычніку-лістападзе накіруюць каля 10 000 чалавек.
Прызыў
грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў жніўні-лістападзе 2021 года
ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20
ліпеня 2021 года нумар 277. Выкліку на прызыўныя камісіі восенню бягучага года
падлягае каля 60 тысяч маладых людзей. Пачатая адпраўка новага папаўнення ў
войскі працягнецца: ва Узброеныя Сілы - па 5 лістапада, іншыя войскі і воінскія
фарміраванні - па 30 лістапада 2021 года.
У
сувязі з санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне на ўсіх зборных
пунктах сумесна з органамі аховы здароўя праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы,
накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі сярод
навабранцаў. Прыбыўшы да месца службы, усё новае папаўненне пройдзе
двухтыднёвую ізаляцыю. Прысягу зноў папаўненне ў злучэннях і воінскіх часцях
Узброеных Сіл прыме 20 лістапада."Зара"
Вярнуцца
У Беларусі пачалася адпраўка грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл.
Бешанковіч папярэдне ўжо ведалі, што будуць служыць у віцебскай 103-й мабільнай брыгадзе. Настрой у маладых людзей быў бадзёры. Калі і закраўся ў сэрца сум, то толькі ад расстання з роднымі і блізкімі людзьмі.