Навіны раёна
27 ліпеня 2023 года
Прадстаўнікі ўлады і актыў Бешанковіцкага раёна 27 ліпеня наведалі населеныя пункты Саржыцкага сельсавета
Тут прайшоў традыцыйны Дзень Савета, асноўная мэта якога - дайсці да кожнага чалавека, пачуць яго праблемы і дапамагчы ў іх вырашэнні.
У аграгарадку Будзілава мясцовых жыхароў выслухала кіраўнік раёна Галіна Унуковіч. У іншых населеных пунктах праблемамі людзей цікавіліся сябры працоўных груп.
На многія пытанні, узнятыя вяскоўцамі, дадзены адказы ў ходзе размовы, тыя ж, якія патрабуюць дадатковага разгляду, занесены ў пратакол. Іх рашэннем будуць займацца адпаведныя службы.