Навіны раёна
8 лютага 2019 года
Прафілактычная акцыя "Рыбалка па правілах" праходзіць у Бешанковіцкім раёне
У лютым бягучага года на вадаёмах рэспублікі пройдзе прафілактычная акцыя "Рыбалка па правілах".
Падчас мерапрыемства работнікамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з супрацоўнікамі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету будзе арганізаваны ўзмоцнены кантроль за выкананнем правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.
- Асаблівая ўвага пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў будзе нададзена выкананню рыбаловамі правілаў пры ажыццяўленні лоўлі рыбы зімовымі жэрліцамі, стаўкамі і аналагічнымі прыладамі рыбалоўства — распавёў дырэктар установы "Бешанковіцкая раённая арганізацыйная структура "РДГА" Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» В. М. Альшэўскі.
Валерый Мікалаевіч нагадаў, што ў адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, ажыццяўляць лоўлю рыбы з прымяненнем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на рыбалова, дазваляецца толькі рыбаловам, якія з'яўляюцца членамі РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».
Рыбаловы, якія парушылі патрабаванні Правілаў, нясуць адміністрацыйную, крымінальную або іншую адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.