Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 лютага 2019 года

Прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана «Салдат вайны не выбірае»


15 лютага 2019 года ў раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан «Салдат вайны не выбірае», на якім сабраліся ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі Бешанковіцкага райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, навучэнцы старэйшых класаў Бешанковіцкай гімназіі-інтэрната, сярэдніх школ №1 і №2 г.п.Бешанковічы.

Ветэранаў баявых дзеянняў павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.М. Шведаў, ваенны камісар Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў падпалкоўнік А. М. Савіч, старшыня Бешанковіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў» капітан 2 рангу (у адстаўцы) Я.І.Вербалоз. Воінам-інтэрнацыяналістам ўручылі граматы, юбілейныя медалі.

Падчас мерапрыемства адбылася гутарка з непасрэднымі ўдзельнікамі Афганскай вайны, дзе кожны з іх мог расказаць пра свае першыя ўражанні, пра Афганістан, пра сваіх баявых таварышаў і розных выпадках падчас нясення баявой службы.

Для ветэранаў і гледачоў у зале прагучалі песні ў выкананні Вольгі Качанавай, Дыяны Сінкевіч, Уладзіміра Голубева і Алега Акуневіча. Танцавальны калектыў Валянціны Жукавай паказаў новую харэаграфічную пастаноўку «З каханымі не раставайцеся». Нікога не пакінула раўнадушнымі прачытанне верша «Трагедыя» С. Антонава ў выкананні Вольгі Арцюх.

Пасля заканчэння ўрачыстай сустрэчы ўсе жадаючыя змаглі паглядзець фільм пра Афганістан.


Вярнуцца