Навіны раёна
Прайшоў Бешанковіцкі раённы патрыятычны чэмпіянат сярод каманд устаноў адукацыі па лазертагу "Бастыён мужнасці"
Мерапрыемства прысвечана 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі спаборніцтва сталі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Бешанковіцкі раённы камітэт ГА «БРСМ».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 6 каманд з сярэдніх школ раёна - №1 і №2 г. п. Бешанковічы, Бачэйкаўскай, Астровенскай і Ульскай сельскіх школ.
У агульнакамандным заліку 1-е месца заняла каманда сярэдняй школы №2 г. п. Бешанковічы, 2 – е-каманда сярэдняй школы №1 г. п. Бешанковічы, 3 – е-каманда Бачэйкаўскай сярэдняй школы.
Пераможцы ўзнагароджаны граматамі раённага камітэта грамадскага аб'яднання "БРСМ" і каштоўнымі прызамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.