Навіны раёна
"Прамую тэлефонную лінію" і асабісты прыём грамадзян правядзе начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Віталь Карталеўскі
21 верасня 2023 г. з 11.00 да 13.00 г. "прамую тэлефонную лінію" і асабісты прыём грамадзян правядзе начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Карталеўскі Віталь Пятровіч.
У час размовы з В.П. Карталеўскім вы можаце паведаміць аб фактах парушэнняў заканадаўства ў сферы падаткаабкладання і прадпрымальніцтва, крымінальных злачынствах эканамічнай і карупцыйнай накіраванасці.
Звярнуцца на "прамую тэлефонную лінію" і задаць пытанне можна па тэлефоне 6-40-73. Месца правядзення асабістага прыёму: малая зала Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта (вул. Чуклая, 13, г.п. Бешанковічы), 3-ці паверх.