Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 жніўня 2023 года

Прастольнае свята адзначыла храм Святога Прападобнага Серафіма Сароўскага Цудатворца, размешчанага ў аг. Свечка

   1 жніўня прастольнае свята адзначыла храм Святога Прападобнага Серафіма Сароўскага Цудатворца, размешчанага ў аг. Свечка. Менавіта ў гэты дзень Царква шануе памяць гэтага святога, які за свае 79 гадоў жыцця перажыў многія ганенні, 30 гадоў жыў пустэльнікам, нёс подзвігі стоўпніцтва і бязмоўя. Сёння яго абраз можна ўбачыць у кожным храме.
   Нарадзіўся будучы Сароўскі святы (у свеце Прохар Ісідаравіч Мошнін) 19 ліпеня 1754 года ў купецкай курскай сям'і. Ужо ў юнацтве ён вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу.
   Вядома, што падзвіжнік быў добры да ўсіх, хто прыходзіў да яго. Калі пасля доўгіх гадоў малітваў і посту аб ім стала разносіцца слава, людзі пачалі прыходзіць да старца па параду. Ніхто не ішоў у смутку. Суцяшэнне атрымлівалі нават заўзятыя атэісты, першапачаткова якія жадалі проста пасмяяцца над прападобным. Нават калі на святога напалі разбойнікі ён не пажадаў абараніцца, хоць у яго была сякера, якой ён сек дровы. Пасля гэтага нападу старац так і не акрыяў - яго здароўе моцна пахіснулася.
   За любоў да людзей і неверагодную пакорнасць Серафім Сароўскі стаў асабліва шанаваны ў праваслаўных хрысціян. Ён сваім прыкладам выявіў прыгажосць хрысціянскага жыцця і многіх прывёў да Бога.
   Памёр прападобны Серафім у 1833 годзе падчас укленчанай малітвы перад абразом Багародзіцы «Замілаванне». У 1903 годзе яго ўславілі ў ліку святых.
   Боскую літургію ў храме ў аграгарадку Свечка ўзначаліў благачынны цэркваў Бешанковіцкага раёна протаіерэй Мікалай Кісель, якому саслужылі настаяцель храма Серафіма Сароўскага Аляксандр іерэй Маркевіч, клірык храма Апостала Андрэя г. Віцебска іерэй Мікалай Фясенка, настаяцель храма Святой Жыво. Ула іерэй Радзівон Радзевіч.
   Прастольнае свята ўшанаванага святога сабрала дзясяткі вернікаў. Прыняць удзел у Боскай літургіі, павіншаваць пробашча і прыхаджан храма прыехала і кіраўнік раёна Галіна Унуковіч. Яна ўручыла настаяцелю храма Аляксандру Маркевічу Падзяку райвыканкама за вялікі асабісты ўклад у духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення і аднаўленне храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў аг. Свечка.
   Пасля Боскай літургіі адбыўся хрэсны ход вакол храма і вадасвятны малебен. Пасля чаго прыхаджан запрасілі на святочную трапезу.
Вярнуцца