Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

3 студзеня 2022 года

Правядзенне рэферэндуму - падтрымліваем!

Праекту змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання чакалі ўсе, каму неабыякавы лёс нашай краіны, людзей. Бо ад гэтага галоўнага закону залежыць, як мы будзем развівацца, жыць заўтра. Усе меркаванні грамадзян, а таксама магчымыя прапановы ўлічваюцца і могуць быць дапрацаваны.

Актыўную грамадзянскую пазіцыю праяўляюць і педагогі. Як паведаміла рэдакцыі дырэктар ДУА "Астравенская дзіцячы сад-сярэдняя школа" Вольга Леанідаўна Красакова, калектыў установы адукацыі падтрымлівае правядзенне канстытуцыйнага рэферэндуму. І гэта павінен зрабіць кожны, хто лічыць, што ягоная радзіма тут. Праект змяненняў і дапаўненняў Асноўнага Закона сугучны меркаванню людзей, якія працуюць з дзецьмі, у адказе за развіццё і выхаванне падрастаючага пакалення.

- Каштоўна, - кажа В. Л. Красакова,- што Беларусь застаецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай. Праект адлюстроўвае інтарэсы шырокіх груп грамадзян. Канстытуцыяй замацавана, напрыклад, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, што кожны з нас абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці. А праява патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з'яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Дзяржава гарантуе права кожнага з нас на абарону ад незаконнага ўмяшання ў прыватнае жыццё, у тым ліку ад замаху на таямніцу карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленняў, на гонар і годнасць. І стварае ўмовы для абароны персанальных звестак і бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні, што актуальна ў век развіцця інфармацыйных тэхналогій. Пад абаронай дзяржавы знаходзяцца шлюб як саюз жанчыны і мужчыны, сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства. А бацькі ці асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны не толькі выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці і навучанні, але і рыхтаваць сваіх сыноў і дачок да грамадска карыснай працы, прывіваць культуру і павагу да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый Беларусі. . Ёсць у нас і прапанова - вярнуць для педагагічных работнікаў узрост выхаду на пенсію.
Вярнуцца