Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 кастрычніка 2024 года

Прывітальнае слова ў адрас прадстаўнікоў старэйшага пакалення ад кіраўніцтва раёна з нагоды Дня пажылых людзей

Дарагія ветэраны! Паважаныя землякі!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём пажылых людзей!
Гэта цудоўнае свята чалавечай мудрасці, грамадзянскай сталасці, душэўнай шчодрасці — якасцяў, якімі надзелены прадстаўнікі старэйшага пакалення. За вашымі плячыма доўгае жыццё. Вашы веды і найбагацейшы вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых. Ваша неабыякавая жыццёвая пазіцыя, сумленнае стаўленне да працы і сапраўдная любоў да роднай зямлі — гэта ўзор для ўсіх пакаленняў. Вы з’яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцяў і традыцый, апорай і вернымі памочнікамі для дзяцей і ўнукаў. Менавіта ў вас мы вучымся патрыятызму, уменню захоўваць аптымізм, да вас прыходзім па параду ў цяжкую хвіліну.
Прыміце шчырыя словы падзякі за гады плённай нястомнай працы на карысць нашага раёна, за важкі ўклад у яго развіццё, уменне годна жыць і працаваць, быць для нас ва ўсім прыкладам.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту і бадзёрасці духу. Хай у вашых дамах пануюць мір, спакой і шчасце!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Вярнуцца