Навіны раёна
Пытанне па арганізацыі работы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і догляду за помнікамі вайсковай славы і воінскімі пахаваннямі разгледжаны на чарговым пасяджэнні Бешанковіцкага райвыканкама
Аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Апанасёнак Н.М.
У памяць аб загінуўшых на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна ўстаноўлена 88 помнікаў. З іх 48 на воінскіх пахаваннях і 40 помнікаў вайсковай славы.
9 брацкіх магіл занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі 3-й катэгорыі.
З 2015 па 2019 гг. выяўлена і пашпартызавана 7 няўлічаных раней воінскіх пахаванняў, у якіх пахавана 35 вайскоўцаў і мірных жыхароў, з іх устаноўлены імёны трох вайскоўцаў, імёны 32-х засталіся невядомымі.
З мэтай навядзення парадку, добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў, падтрымання іх у належным стане рашэннем Бешанковіцкага райвыканкама ад 26 кастрычніка 2018 г. №902 помнікі вайсковай славы і воінскія пахаванні замацаваны за арганізацыямі і ўстановамі раёна.
Па выніках пасяджэння прынята рашэнне райвыканкама, якое змяшчае шэраг даручэнняў і ўказанняў розным службам і арганізацыям раёна па выкананні задач ушанавання памяці абаронцаў Айчыны і догляду за вайсковымі пахаваннямі і помнікамі вайсковай славы.