Навіны раёна
23 чэрвеня 2023 года
Пытанні падрыхтоўкі да ўборачнай кампаніі абмеркаваны ў Бешанковіцкім раёне
Аб гатоўнасці арганізацый Бешанковіцкага раёна да правядзення ўборкі ўраджаю і сяўбы азімых культур сёння ішла размова на пасяджэнні райвыканкама
Удзел у абмеркаванні пытання прыняў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Ягораў.
Асноўныя пасылы аграрыям, агучаныя на пасяджэнні:
- вырашчаны ўраджай неабходна будзе ўбраць якасна і без страт, усяго ў раёне ўборцы падлягаюць больш за 15 тысяч га плошчаў;
- забяспечыць выкананне дзяржзаказу па збожжы;
да 1 ліпеня забяспечыць 100-працэнтную гатоўнасць збожжаўборачных - камбайнаў, у тым ліку праходжанне тэхагляду;
абследаваць і інвентарызаваць зямельныя ўчасткі, на якіх з-за неспрыяльных умоў надвор'я не даводзіцца чакаць ураджаю, і перавесці іх у кармавую групу і іншыя.
Разгледжана на пасяджэнні райвыканкама і пытанне аб стане ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах раёна. З дакладам выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Гайко.