Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 чэрвеня 2022 года

Пытанні завяршэння капітальнага рамонту дома №9 на вуліцы Маладзёжнай у Бешанковічах абмеркавалі падчас штаба з удзелам старшыні райвыканкама Галіны Унуковіч

Пытанні завяршэння капітальнага рамонту дома №9 на вуліцы Маладзёжнай у Бешанковічах 15 чэрвеня абмеркавалі падчас штаба з удзелам старшыні райвыканкама Галіны Унуковіч.

Кіраўніцтва раёна занепакоена маруднымі тэмпамі работ на аб'екце. Гэта можа прывесці да чарговага зрыву яго ўводу ў эксплуатацыю. На календары ўжо сярэдзіна чэрвеня, да канца ж месяца, як сцвярджалі прадстаўнікі падраднай арганізацыі падчас пазачарговага пасяджэння райвыканкама, работы павінны быць поўнасцю завершаны. Аднак яшчэ 25 балконных агародж не заменены. Асноўная прычына - асобныя жыхары так і не дэмантавалі на балконах аконныя праёмы, з некалькімі ўладальнікамі кватэр з гэтай нагоды ідуць судовыя цяжбы.

Галіны Уладзіміраўна запатрабавала прыняць вычарпальныя меры і завяршыць аб'ём работ, калі трэба, павялічыць колькасць працуючых на аб'екце, а галоўнае, дамовіцца з жыхарамі, якія не забяспечваюць доступ будаўнікоў да балконаў.

Тым часам работнікі Бешанковіцкай ПМК-41 актыўна ўзяліся за добраўпарадкаванне прылеглай да дома тэрыторыі.
Вярнуцца