Навіны раёна
26 чэрвеня 2023 года
Работнікаў пракуратуры з прафесійным святам павіншавала кіраўніцтва раёна
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны органаў пракуратуры! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Дзейнасць органаў пракуратуры забяспечвае развіццё беларускай дзяржаўнасці, станаўленне прававога грамадства. Ажыццяўляючы нагляд за выкананнем Канстытуцыі і законаў, вы садзейнічаеце выкананню вышэйшых прынцыпаў справядлівасці.
Выказваем шчырую ўдзячнасць як сённяшнім супрацоўнікам органаў пракуратуры, так і ўсім ветэранам службы, што перадалі свой багаты вопыт маладому пакаленню. Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у нялёгкай справе служэння на карысць грамадству і радзіме! Няхай ганаровае званне надзейных вартавых закона надае жыццёвых сіл, энергіі і аптымізму. Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.