Навіны раёна
6 ліпеня 2023 года
Надзейна сцелюць - мякка ехаць. Ідзе рамонт аўтадарогі МЗ у Бешанковіцкім раёне
Работнікі філіяла ДЭУ № 36 праводзяць бягучы рамонт участка дарогі паміж населенымі пунктамі Будзілава і Крупеніна. Яго працягласць - практычна 2 км (1 км 970 м).
Як расказалі спецыялісты дарожнай службы, работы пачаліся ў мінулую суботу і будуць завершаны да сярэдзіны нступнага тыдня.
У планах - трэба адрамантаваць 1 км 250 метраў аўтадарогі МЗ (ад 218 да 219 кіламетра).