Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

16 студзеня 2023 года

Раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Вадохрышча ў Бешанковіцкім раёне

Раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Вадохрышча ў Бешанковіцкім раёне, згодна з якім у чацвер, 19 студзеня:

асвячэнне вады ў Свята-Ільінскай царкве пачнецца а 10-й гадзіне,

купель у райцэнтры абсталююць на сажалцы ля цэнтральнай раённай бальніцы, дзе знаходзіцца выратавальны пост. Тут асвячэнне вады запланавана з 12 да 13 гадзін,

для тых, хто будзе купацца будзе разгорнуты пункт абагравання з намётам, месцам для перапранання і гарачай гарбатай,

каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, ля вадаёма з 12 да 21 гадзіны будуць дзяжурыць супрацоўнікі РАУС, РАНС і медыкі.

Работнікі МНС і АСВОД заклікаюць акунацца ў спецыяльна арганізаваных месцах. Каб не падвяргаць сваё жыццё небяспецы, ні ў якім разе не варта:
 - купацца ў стане алкагольнага ап'янення,
 - ныраць і плаваць пад вадой,
 - падаваць крыкі ілжывай трывогі,
 - збірацца групамі на лёдзе ў краю палонкі,
 - заходзіць за агароджы.
Вярнуцца