Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

16 чэрвеня 2021 года

Рашэнне Бешанковіцкага райвыканкама  ад 12 красавіка 2021 года № 291 "Аб абмежаванні і забароне наведвання лясоў"

На падставе падпункта 2.9 пункта 2 артыкула 13 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, пункта 7 спецыфічных патрабаванняў па забеспячэнню пажарнай бяспекі ў лясах, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2019 г. № 722, Бешанковіцкі раённы выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Абмежаваць наведванне грамадзянамі тэрыторыі ляснога фонду Бешанковіцкага раёна ў пажаранебяспечны сезон на перыяд усталявання III класа пажарнай небяспекі лясоў па ўмовах надвор'я.
2. Забараніць на тэрыторыі ляснога фонду Бешанковіцкага раёна ў пажаранебяспечны сезон на перыяд усталявання IV і V класаў пажарнай небяспекі лясоў па ўмовах надвор'я:
-знаходжанне грамадзян;
-уезд транспартных сродкаў, за выключэннем транспартных сродкаў юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, i органаў, якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з артыкулам 106 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама сіл гарантавання нацыянальнай бяспекі, пералічаных у пункце 60 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2010 г. № 575;
- правядзенне работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі.
3. Дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Бешанковіцкі лясгас» своечасова апавяшчаць грамадзян і юрыдычных асоб праз сродкі масавай інфармацыі аб усталяванні III, IV і V класаў пажарнай небяспекі лясоў па ўмовах надвор'я і адмене дзеяння абмежаванняў і забароны, вызначаных пунктамі 1 і 2 сапраўднага рашэння.
4. Абнародаваць (апублікаваць) сапраўднае рашэнне ў газеце "Зара".
5. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Г. УНУКОВІЧ, старшыня.
К. ШАПУРОВА, кіраўнік спраў.




Вярнуцца