Навіны раёна
28 сакавіка 2019 года
Рэспубліканская прафілактычная акція "Будзь прыкладам свайму дзіцяці!"
У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам непаўналетніх з 27 сакавіка па 5 красавіка 2019 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя "Будзь прыкладам свайму дзіцяці!"
З пачатку бягучага года на дарогах рэспублікі загінулі 3 дзіцяці, 49 непаўналетніх атрымалі траўмы. На тэрыторыі Віцебскай вобласці пацярпела 6 непаўналетніх.
Паважаныя дарослыя! Будзьце заўсёды гатовыя да з'яўлення юных удзельнікаў дарожнага руху на вашым шляху! Не забывайцеся аб тым, што ваша няўважлівасць на дарозе можа абярнуцца вялікай трагедыяй!
АДАІ Бешанковіцкага раёна