Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

21 кастрычніка 2023 года

Шаноўныя мужчыны Бешанковіцкага раёна!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём бацькі!
Гэта свята яшчэ раз падкрэслівае важнасць умацавання інстытута сям’і. Быць бацькам — самая ганаровая, значная місія і асаблівы абавязак. Менавіта мужчына з’яўляецца падмуркам сям’і, настаўнікам і абаронцам, надзейнай апорай, што забяспечвае ўпэўненасць, дапамагае дзецям вызначыцца з жыццёвымі прыярытэтамі, дзеліцца мудрымі парадамі. Сям’я ж, сагрэтая любоўю, заўсёды будзе надзейнай і дужай. Дарагія сябры, жадаем усім вам быць добрым прыкладам і аўтарытэтам для сваіх дзяцей. Моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і дабрабыту! Няхай вашы дамы будуць напоўнены святлом кахання, цеплынёй і ўтульнасцю, а самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем’і, добрыя і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Вярнуцца