Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

22 снежня 2022 года

Шаноўныя працаўнікі і ветэраны энергетычнага комплексу Бешанковіцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

У сучасным свеце энергетыка з’яўляецца асновай дабрабыту грамадства. Людзям патрэбна святло – у гэтых простых словах закладзены велізарны сэнс, бо электраэнергія – гэта цеплыня, рэсурсы, гэта паспяховая праца ўсяго гаспадарчага і сацыяльнага комплексу, гэта прагрэс. Менавіта ад вашай дзейнасці залежыць бесперабойная работа прадпрыемстваў, дзяржаўных устаноў, школ, бальніц, цяпло і ўтульнасць любога дома, а значыць –  якасць жыцця кожнага чалавека. Ваша праца патрабуе найвышэйшага прафесіяналізму, строгай дысцыпліны, гатоўнасці ў любой экстрэмальнай сітуацыі дзейнічаць зладжана і аператыўна.

Дарагія сябры! Вялікі дзякуй за добрасумленнасць і адданасць сваёй справе, за дастойны ўклад у развіццё нашага раёна!

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, безаварыйнай працы, эканамічнай стабільнасці, упэўненасці ў сваіх сілах, бадзёрасці духу і новых поспехаў! Няхай у вашым жыцці будзе як мага больш добрых, па-сапраўднаму светлых дзён!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Вярнуцца