Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

26 сакавіка 2023 года

Шаноўныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бешанковіцкага раёна!

   Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Для нас даўно сталі звыклымі камунальныя даброты, і часам мы не задумваемся, як дасягаецца стабільная дзейнасць вялікай і разгалінаванай камунальнай гаспадаркі. Ваша праца заўсёды навідавоку, кожны чалавек штодня і кожную гадзіну адчувае і ацэньвае яе вынікі. Ад вашай увагі, прафесіяналізму, адказных адносін да справы залежаць утульнасць і камфорт жыхароў Бешанковіччыны.
   Вялікі дзякуй за паўсядзённую працу і ўклад у развіццё і далейшае добраўпарадкаванне нашага раёна. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, стабільнасці, дабрабыту і поспеху ў вашай няпростай, але такой патрэбнай людзям працы!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Вярнуцца