Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

14 кастрычніка 2023 года

Шаноўныя  жанчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні са светлым, прасякнутым асаблівай цеплынёй і пяшчотай, святам — Днём маці!
Гэта свята важнае для кожнага чалавека, як даніна глыбокай павагі і любові да вас, дарагія мамы. Яно дапамагае ўсвядоміць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, умацаваннем духоўных каштоўнасцей і маральных ідэалаў грамадства.
Маці — гэта пачатак усяго, увасабленне любові і дабрыні. Менавіта вам мы абавязаны жыццём, сямейнай утульнасцю і ўсім лепшым, што ў нас ёсць. Мацярынская любоў была і застаецца вялікай стваральнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці і патрыятызму. У самыя складаныя і адказныя моманты мы звяртаемся да вас за парадай, падтрымкай і суцяшэннем. Вы побач падчас нашых перамог і няўдач. Для нас вы заўсёды самыя маладыя, прыгожыя і любімыя, а мы для вас – дзеці, якім патрэбны матчына апека і пяшчота.
Вялікі дзякуй шматдзетным маці і тым, чые дамы сталі роднымі для дзяцей, усыноўленых або ўзятых на выхаванне. Вялікі дзякуй жанчынам, што паспяхова сумяшчаюць працоўную і грамадскую дзейнасць, застаючыся клапатлівымі маці.
Нізкі паклон вам, дарагія матулі! Шчыра жадаем моцнага здароўя і ўзаемаразумення ў сем’ях, міру і ўтульнасці ў доме, спакою вашым сэрцам. Няхай дзеці заўсёды толькі цешаць, а жыццё будзе поўніцца дабрабытам і гармоніяй! Шчасця, аптымізму, здзяйснення самых запаветных жаданняў!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Генадзь Шведаў
, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

 

 

 

Вярнуцца