Навіны раёна
Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Бешанковіччыны з Днем народнага адзінства
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Гэты
дзень – свята ўсёй грамадзянскай супольнасці, дзень, калі мы аддаём даніну
векавым традыцыям патрыятызму, згоды і згуртаванасці народа. Усе мы –
грамадзяне Беларусі розных узростаў і нацыянальнасцяў, перакананняў і
веравызнанняў — з’яўляемся адзіным народам з агульнымі каранямі і агульнай
будучыняй. Наша сіла – у згуртаванасці. Разам мы зможам пераадолець любыя
цяжкасці, забяспечыць шчаслівую будучыню нашым дзецям і ўнукам. Нас усіх
аб’ядноўвае наша краіна, і няхай наша любоў да Радзімы заўсёды служыць яе
росквіту.
Няхай незалежнае суверэннае развіццё краіны і ў далейшым служыць справе ўмацавання беларускай дзяржаўнасці. Вялікі дзякуй старэйшаму пакаленню, што заклала трывалы падмурак, захавала багатую спадчыну, аддало свае веды і сілы, каб паказаць нам прыклад служэння Айчыне! Ужо сёння мы ганарымся і нашай бешанковіцкай моладдзю. Дарагія землякі! Жадаем вам здароўя, шчасця, гармоніі, міру.
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў