Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 чэрвеня 2023 года

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Міжнародным днём абороны дзяцей!

Самыя светлыя і добрыя ўспаміны звязаны з дзяцінствам – часам, калі шчыра верыцца ў цуд. Няма нічога больш каштоўнага і значнага для дарослых, чым бачыць, як свецяцца радасцю вочы і шчасцем – усмешкі дзяцей. Яны – наша будучыня. Дзеля іх мы працуем і жывем, будуем планы і спадзяемся на лепшае “заўтра”. Каб гэтыя надзеі спраўдзіліся, мы, дарослыя, павінны атуляць дзяцей увагай і клопатам, вучыць дабрыні і чалавечнасці, паважаць і берагчы здабыткі мінулага. Стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця маладога пакалення, яго прававой і сацыяльнай абароненасці – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі і адказная задача ўсяго грамадства, кожнага з нас. Пра яе і нагадвае цудоўнае свята. Толькі аб’яднаўшы намаганні, мы здолеем зрабіць жыццё падрастаючага пакалення шчаслівым. Нашы дзеці ўжо цешаць выдатнымі вынікамі, паспяхова прадстаўляючы раён на спартыўных спаборніцтвах, творчых конкурсах і алімпіядах рознага ўзроўню.

Дарагія юныя сябры, жадаем вам выдатнага адпачынку падчас летніх канікулаў, новых адкрыццяў і яркіх, незабыўных уражанняў! Няхай здзяйсняюцца вашы мары, а родныя ахіляюць клопатам і любоўю! Паважаныя бацькі, настаўнікі і ўсе тыя, хто прысвяціў сваё жыццё рабоце з падрастаючым пакаленнем, беражыце дзяцей, абараняйце іх! Няхай кожнае дзіця жыве ў гармоніі, адчувае клопат і ласку. Міру вам, шчасця і дабра!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Вярнуцца