Навіны раёна
1 кастрычніка 2023 года
Шаноўныя жыхары раёна, прадстаўнікі старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы!
Гэта дата — не напамін пра ўзрост, а добрая магчымасць сказаць
цёплыя словы падзякі вам — нашым бацькам і маці, ветэранам вайны, працы,
пенсіянерам, доўгажыхарам… Усім, хто плённа працаваў, знаходзіцца на заслужаным
адпачынку ці яшчэ працягвае працаваць на карысць нашага краю, усім, хто ўнёс
свой уклад у развіццё раёна. Нараўне з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая
мудрасць старэйшых. За вашымі плячыма вялікае жыццё.
Вярнуцца
Менавіта ў вас мы вучымся захоўваць веру ў свае сілы, шанаваць
прыстойнасць і справядлівасць, спадзявацца на лепшае. Вялікі дзякуй за вашу
грамадскую актыўнасць і аптымізм, за найбагацейшы вопыт і веды, што з’яўляюцца
для моладзі ўзорам паводзін!
Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, добрага настрою,
шчасця і дабрабыту, актыўнага даўгалецця і душэўнай цеплыні ад родных і блізкіх!
Няхай гады не стануць падставай для засмучэння, а жыццёвых сіл хопіць надоўга!
Галіна Унуковіч,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў,
старшыня раённага Савета дэпутатаў