Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

10 кастрычніка 2023 года

Шэфскую дапамогу пенсіянерам раёна прапануюць і актывісты Бешанковіцкага аддзялення БМГАРП і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі

Мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, пашырэння ведаў і павышэння цікавасці навучэнцаў да маладзёжнай арганізацыі, раскрыцця творчага патэнцыялу і аб'яднання маладых людзей у нашай краіне з 2 па 13 кастрычніка праводзіцца акцыя "Моладзь за бяспеку", прымеркаваная да дня нараджэння арганізацыі.
У рамках акцыі праходзіць вялікая колькасць мерапрыемстваў. А пачалася яна з марафону "112 добрых спраў" або "101 дабро": юныя актывісты разам з ратавальнікамі наведваюць домаўладання тых, каму патрэбна дапамога ў нарыхтоўцы дроў, уборцы тэрыторыі або ўраджаю, устаноўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і аказваюць яе.
Шэфскую дапамогу пенсіянерам раёна прапануюць і актывісты Бешанковіцкага аддзялення БМГАРП і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Напрыклад, хлопцы дапамаглі адной з жыхарак вуліцы Энергетыкаў г.п.Бешанковічы. Жанчына ўжо не можа самастойна справіцца з некаторымі відамі работ, таму парадак на прысядзібнай тэрыторыі ёй навялі актывісты арганізацый, расказалі, як правільна пазбаўляцца ад раслінных астаткаў, а таксама параілі праверыць перад халадамі спраўнасць ацяпляльных прыбораў. Бо толькі клапоцячыся адзін пра аднаго можна смела заяўляць: мы ў бяспецы!
«Таксама юнае пакаленне ратавальнікаў-пажарных наведае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН, каб і тут аказаць пасільную дапамогу, выслухаць гісторыі з жыцця пастаяльцаў. У рамках акцыі пройдзе таксама прысвячэнне юных ратавальнікаў у шэрагі арганізацыі», - расказвалі ў РАНС.

Вярнуцца