Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 верасня 2020 года

Што хвалюе жыхароў Бешанковіцкага раёна?

На мінулым тыдні асабісты прыём грамадзян у малой зале раённага выканаўчага камітэта правёў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама У.М.Белавус.

Два жыхары нашага гарпасёлка выкарысталі магчымасць асабіста пагутарыць з Уладзімірам Мікалаевічам, папрасіць парады і заручыцца падтрымкай у вырашэнні хвалюючых іх пытанняў. Уладзімір Якаўлевіч Пракоф'еў звярнуўся ад імя жыхароў вуліцы Энгельса з просьбай аб рамонце дарогі. Участак працы тут трэба будзе немалы, адразу ўсё не адужаць, але зварот пачуты і праблему будуць вырашаць.

З дарожным пытаннем на сустрэчу з намеснікам старшыні аблвыканкама прыйшоў і жыхар вуліцы Някрасава У. Р. Кухто. Будучы дэпутатам райсавета дэпутатаў па Чарняхоўскай выбарчай акрузе, Уладзімір Рыгоравіч агучыў просьбу сваіх выбаршчыкаў: справа датычылася фінансавання капітальнага рамонту вуліцы Чарняхоўскага і прылеглых тэрыторый. Работы доўжацца тут ужо не першы год і, вядома, людзей цікавіць, калі ж чакаць іх завяршэння, бо ўсім хочацца, каб вуліца, нарэшце, набыла дагледжаны выгляд. Размова атрымалася душэўны, У.М.Белавус паабяцаў, што гэта пытанне застанецца на кантролі, будуць разгледжаны ўсе варыянты яго рашэння.

Намеснік старшыні аблвыканкама таксама наведаў некалькі аб'ектаў у Бешанковічах: будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома на вул. Моладзевай (у верасні плануецца ўжо ўвод у эксплуатацыю), азнаёміўся з ходам рамонтных работ у дзіцячай школе мастацтваў, паабяцаўшы разгледзець пытанне аб далейшым фінансаванні.
Вярнуцца