Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

12 ліпеня 2023 года

Шырокім фронтам у Бешанковіцкім раёне нарыхтоўваюць корм для грамадскага пагалоўя жывёлы

З кожным днём усё больш запаўняюцца зялёнай масай сянажныя траншэі. На сенакосных лугах сельгаспрадпрыемстваў нарыхтоўваюць рулоны высушанага сена. Зялёная гарачая пара ў разгары.

Паводле звестак упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на раніцу ўчарашняга дня па раёне было нарыхтавана 16708 тон сенажу, што складае 31,3% да плана. Сена нарыхтавалі 1059 тон, а гэта 34% да плана.

Зладжана ідзе работа па нарыхтоўцы кармоў і ў ЗАТ "ААБ-Агра Наватар". Гэта сельгаспрадпрыемства - адзін з лідэраў цяпер. На палях гэтымі днямі поўным ходам ідзе работа па стварэнню кармавой базы для пагалоўя БРЖ. У гаспадарцы ўжо нарыхтавана 5684 тоны сенажу і 420 тон сена.

Механізатары працуюць ад душы, кожны з адпаведнай тэхнікай выконвае свой фронт работ. Усяго задзейнічана каля дваццаці сельгаспрацаўнікоў і столькі ж адзінак тэхнікі.

На полі ў 106 га, недалёка ад вёскі Задарожжа, дзе мы пабывалі ў канцы мінулага тыдня, на ўсю моц кіпела праца. Там працавалі адны з лепшых механізатараў гаспадаркі - Аляксей Гарлан (у яго скарбонцы 4490 тон зялёнай масы) і Аляксей Курносаў (2173 тоны). Здробненая маса адразу грузілася ў трактарныя прычэпы і дастаўлялася ў месца прызначэння. На гэтай працы была занята не адна адзінка тэхнікі, так што справа ішла без прастояў. У лідэрах па перавозцы - Уладзімір Радкевіч (1550 тон), Рыхард Шорахаў (1340 тон) і Віктар Тырсаў (732 тоны).

Назіраючы за працай механізатараў і кіроўцаў, можна залюбавацца, як лёгка яны кіруюць тэхнікай! Як лічаць самі механізатары, заклад поспеху ў любой справе - жаданне працаваць. Канвеер дакладна адпрацаваны. Для агульнай справы стараецца кожны. Калектыў у гаспадарцы, паводле слоў дырэктара сельгаспрадпрыемства Аляксандра Баранка, пастаянны, людзі працуюць тут шмат гадоў. Моладзь, якая прыходзіць на змену, пераймае традыцыі, не падводзіць старэйшых.
Вярнуцца