Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

4 сакавіка 2020 года

Сярод устаноў адукацыі Бешанковіцкага раёна прайшоў агляд-конкурс дзіцячых фальклорных калектываў “Святочная скарбонка”

     Мэта конкурса – захаванне, стварэнне і засваенне культурных каштоўнасцей, нацыянальных традыцый і звычаяў, фальклору, народных промыслаў і рамёстваў, твораў культуры і мастацтва, а таксама прапаганды лепшых узораў дзіцячай самадзейнай фальклорнай творчасці.

     У конкурсе прынялі ўдзел 5 устаноў адукацыі раёна. Выступленні ўсіх удзельнікаў конкурсу гучалі традыцыйна на беларускай мове.

     Асаблівасці беларускай нацыянальнай культуры і высокае майстэрства выканання, артыстызм і сцэнічную культуру паказалі гурты: “Сузор’е” (Сярэдняя школа № 2 г.п.Бешанковічы,  абрадавае свята “Масленіца”); “Спадчына” (Бачэйкаўская сярэдняя школа, абрад “Зажынкі”); “Дударыкі” (Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы”,  абрад “Валачобнікі”).

     Журы вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурсу:

   Дыплом I ступені – гурт “Сузор’е”, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п.Бешанковічы”;

    Дыплом II ступені – гурт “ Спадчына”, ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”;

     Дыплом III ступені — гурт “Дударыкі”, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п.Бешанковічы”.

Вярнуцца