Навіны раёна
28 лістапада 2019 года
Спецыялісты Бешанковіцкага раённага Дома рамёстваў чарговы раз паспяхова паказалі сваё майстэрства на ўзроўні вобласці
У рамках правядзення абласной выставы традыцыйных галаўных убораў "вянок нявесты" Бешанковіцкі раённы Дом рамёстваў стаў лаўрэатам 1 ступені ў намінацыі "Лепшы традыцыйны вясельны ўбор нявесты" , а майстар-метадыст Галіна Ханяк атрымала заслужаную ўзнагароду-дыплом 3 ступені – у намінацыі "За лепшую інсталяцыю прыватных вясельных калекцый; лепшую лялечную кампазіцыю".