Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

26 красавіка 2021 года

Станцыя «Маладзежная» у Бешанковічах працуе ў штатным рэжыме

Паважаныя жыхары г.п.Бешанковічы!

22 красавіка праведзены запуск станцыі абезжалезвання «Маладзежнай». Станцыя працуе ў штатным рэжыме.
Пробы вады, адабраныя 23 і 24 красавіка, адпавядаюць патрабаванням па мікрабіялагічных паказчыках, патагеннай мікрафлоры не выдзелена.
27 красавіка будуць гатовыя вынікі даследаванняў па кантрольных пробах, адабраных 25 красавіка. Да атрымання кантрольных вынікаў, якія будуць апублікаваныя на афіцыйным сайце Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта і на сайце газеты "Зара», ваду з-пад крана для ўжывання ў ежу рэкамендуецца кіпяціць, для гаспадарчых патрэб ваду можна выкарыстоўваць не кіпячонай. Падвоз вады ў мікрараёне вуліцы Маладзежнай будзе працягнуты, згодна з графікам.

Бешанковіцкі райвыканкам.
Вярнуцца