Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

17 ліпеня 2023 года

Старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч наведала КФГ "Пшанічны двор" і ТАА "Сушчава-Агра"

Сёння старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч пабывала з працоўнай паездкай у бачэйкаўскай зоне, наведала КФГ «Пшанічны двор» і ТАА «Сушчава-Агра». Кіраўніка рэгіёну цікавілі пытанні ходу палявых работ, арганізацыі і правядзення ўборачнай кампаніі, навядзення парадку на зямлі, выканання культурна-тэхнічных мерапрыемстваў.

Нягледзячы на засуху, ураджай збожжавых і зернебабовых тут вырас і нядрэнны. Стаіць задача прыбраць яго якасна і ў тэрмін. На палях КФГ "Пшанічны двор", напрыклад, паведаміў кіраўнік гаспадаркі Ілья Місюль, у сёлетнюю ўборачную кампанію трэба будзе ўбраць 420 га яравога рапсу, 260 га - азімага і 490 га - пшаніцы. Да пачатку ўборкі збожжавых і зернебабовых тут усё гатова: адрамантаваны камбайны, прыведзены ў парадак склады, зернесушыльны комплекс. Склады пратручаныя, гатовыя прымаць прадукцыю. Забяспечана КФГ і неабходнымі кадрамі. Камбайны ў полі на ўборку пшаніцы выходзяць ужо сёння.

"На нізкім старце" пачатак уборкі збожжавых і ў ТАА "Сушчава-Агра", дзе трэба будзе ўбраць без малога 500 га азімай пшаніцы. Як паведаміў дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Дзямідаў, да пачатку ўборкі ўсё гатова і ў іх. Работы пачнуцца дзень пры дні.

"Сушчава-Агра" - сельгаспрадпрыемства з жывёлагадоўчым профілем. Паралельна ў гаспадарцы вырашаюцца пытанні стварэння ўстойлівай і эфектыўнай кармавой базы, якая з'яўляецца галоўнай умовай развіцця жывёлагадоўлі, павышэння яе прадуктыўнасці і якасці прадукцыі.

"Зара"

Вярнуцца