Навіны раёна
3 чэрвеня 2024 года
"SuperПРОФI-2024": конкурс прафмайстэрства сярод моладзі Бешанковіцкага раён
У мінулую пятніцу
на базе Вярхоўскага СДК адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу маладых
работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі.
Вярнуцца
Удзел у ім прынялі
сем маладых і крэатыўных, вясёлых, пазітыўных, таленавітых землякоў:
канцэртмайстар ДУА "Бешанковіцкая ДШМ" Ганна Шаршнёва, псіхолаг ТЦСАН
Крысціна Ягорава, выхавальнік дзіцячага сада №6 г.п.Бешанковічы Анастасія
Юнчыц, настаўнік англійскай мовы СШ №1 г.п.Бешанковічы Анастасія Каляга,
ветэрынарны ўрач ДЛПУ "Бешанковіцкая ветстанцыя" Анастасія Серабро,
трактарыст-машыніст СУП "Свіціна-ВМК" Раман Васільеў і заатэхнік ЗАТ
"АСБ-Агра Наватар" Ганна Драздова. Пераможцы раённага этапу конкурсу
прафмайстэрства Анастасія Серабро, Крысціна Ягорава, Анастасія Юнчыц, Ганна
Драздова.
Землякі годна вытрымалі ўсе тры выпрабаванні: падрыхтавалі відэаролік пра дзейнасці і дасягненнях свайго прадпрыемства, прадэманстравалі прамоўніцкае майстэрства (выступленне на тэму "Чаму мая прафесія лепшая") і прадставілі журы творчы нумар.
Ацэньвала поспехі канкурсантак (якасць і арыгінальнасць выступлення, агульны мастацкі (музычны) узровень, артыстызм) кампетэнтнае журы. Яго ўзначаліў Старшыня Савета працоўнай моладзі Арцём Макулькін, у складзе таксама былі старшыня Вярхоўскага сельвыканкама Зінаіда Сляская, старшыня РА ГА "БСЖ" Наталля Апанасёнак, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Вольга Фіешка.
"SuperПРОФI-2024" прызнана Анастасія Серабро, 1-е месца заваявала Анастасія Юнчыц, 2-е-Ганна Драздова, 3-Крысціна Ягорава. Раман Васільеў узяў прыз глядацкіх сімпатый. Анастасія Каляга і Ганна Шаршнёва –сертыфікаты ўдзельнікаў і заахвочваючыя прызы ад спонсараў, якімі выступілі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі, раённае аб'яднанне прафсаюзаў, ГА "БРСМ" і ГА "БСЖ". Віншуем пераможцаў! Жадаем ім поспехаў і годна прадставіць раён у наступных этапах конкурсу!
«Зара»